Памяці Кастуся Каліноўскага, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, Аляксандра Цвікевіча, Сцяпана Некрашэвіча, Аркадзя Смоліча, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Янкі Купалы
Ты пад вАртаю,
Ты за крАтамі.
НазаўждЫ без правІн вінавАтая.
Па-за шАтамі,
Па-за хАтамі,
Па-за сваймі найлЕпшымі дАтамі.
І пакрЫўджаная,
І прынІжаная.
ПагарджАная.
НедакахАная.
Ты ў сонцы, у дажджах гартавАная.
Па самОтных шляхАх вандравАная.
НепахІсная. БездакОрная.
У ліцвІнскіх сыноў улюбЁная.
АксамІтная, старажЫтная.
Вечнай шчЫрай надзЕяй вагІтная.
-Табе хлУсілі.
-Не прымУсілі!
-У цябе стрЭлілі.
-Не пацЭлілі!
-Ты не вАртая.
-Але ўпАртая!
-Накшталт лІшняя.
-А не знІшчана!
-Ты зарУчана.
-Не атрУчана!
-Ты аглУшана.
-Не задУшана!
-З лесвіц скІнута.
-Не адрЫнута!
-Ты знямОжана.
-Не перамОжана!
-Ты знявЕчана.
-Не прыгнЕчана!
-УкрыжавАная.
-Не пахавАная!
-КатавАная.
-Не забітая!
-РуйнавАная.
-Не забытая!
ЧарадзЕйная. АпантАная.
У таямнІчы свой лёс закахАная.
Не абрАная.
Не ўшанавАная.
Каралева некаранавАная!
НепазнАная,
НевядОмая
БЕЛАРУСКАЯ РОДНАЯ МОВА.
24.01-26.01.2019 г.
|