Завеяй быццам акружыла,
Узяла сэрдца ў далонь.
Трымае моцна са ўсёй сілы
І гасіць у душы агонь.
Маліць яе Я больш не здольны.
Прасіць і верыць кожны час,
Што верне свет яна мне вольны
І дасць з’яднанне дзеля нас.
Увабраў у сябе чужую праўду,
Стаю спакойны і маўчу.
Нібы драпежны звер у клетцы,
Адчуць свабоду зноў хачу.
Крычу ёй: “Гэй ты, супакойся!
Ну досыць пагуляла ды пусці!
Прашу цябе атдай мне сонца,
Хачу за новым я пайсці”…
Ці чуеш жа Мяне?
А адгукнулась: “Не”…
Я не жывы,я не забіты
Я быццам прывід існую,
Бо дзеля іншых я забыты,
Губляю мару я сваю.
Яна прымае ў сваё царства
Вар’ятаў і дурных людзей,
Аддаўшых ёй сваё юнацтва,
Пазбаўленных пустых надзей.
Я чалавек і я змагаюсь,
Цапляюся за кожны крук.
Яна крычыць і, узлаваўшысь,
Кідае сонца ў цемру з рук.
Крычу ёй: “Гэй ты, супакойся!
Ну досыць пагуляла ды пусці!
Прашу цябе атдай мне сонца,
Хачу за новым я пайсці”…
Ці чуеш жа Мяне?
А адгукнулась: “Не”…
Цяпер я ціхі і нямы.
Мне стала ўсё ўжо адно.
Бо колькі б я не бачыў сонца,
Вяртаюсь ў цемру я даўно.
Я больш не веру чалавеку.
Не веру нават я сабе.
І не цягнуся я да света,
Бо я імкнуся да цябе…
Я не баюся больш нікога.
Мне некаму цяпер маліцца.
І я зусім крычаць не буду,
Бо Смерць слова не баіцца
Ці чуеш жа Мяне?
А адгукнулась: “Не”…
21.03.2006
|