Я не люблю, і гэта аснова
Як я гляджу на людзей і на свет.
Можа, у гэтым і будзе адмова
Ад усіх негатыўных прыкмет.
Ёсць карціны, што ўзнікаюць
У нестандартнай маёй галаве.
Многія людзі іх прапускаюць,
Быццам такога і не існуе.
Карціна азлобы, зайздросці і хамства,
Нянавісць, варожасць, агіда і гнеў,
Таксама можна прыбавіць нахабства,
Каб поўнасцю быць падобным да ўсіх.
Яшчэ не люблю такую сістэму:
“Глядзі ты ўправа, глядзі ты ўлева або зусім ніяк не глядзі!”
Мне надакучваюць гэтыя змены,
Якія не прыводзяць нас нікуды.
Але каб магчы што-небудзь змяніць
(Добрага духу і моцнага слова,
Грошай (багацця) што можна лічыць,
Дзецям-дарослым недастаткова),
Трэба адзіную мову любіць.
Гэтая мова падобна напеву,
Што чулі калісьці ад нашых дзядоў.
Можа б змянілася нашая сфера
Праз ужыванне мовы вякоў.
|