У гэты момант я сяджу
Са здзіўленным абліччам твара…
Чаму ж усё-такі пішу
Дзяўчыне з маіх мараў!?
Быць можа я здурнеў зусім
На кожны крок сваёй паходкі
Ступаць і думаць аб усім,
Што прывяло да той находкі.
Дзяўчына, дзе ты, родная мая?
Згубіць цябе не маю права.
Мне давялося як мага
Хутчэй дабрацца да аблавы.
Аблава зроблена душой,
Што шчыра так паверыла,
Як быццам буду я герой,
Які кахае з мераю!
Я зразумеў, што ідэал
З мяне не можа выйсці.
І націск трохі перебраў
Гранічнай той магчымасці.
Прашу прабачыць вас мяне
І дараваць памылкі!
Знайсці трываласць у сабе,
Каб даць руку прыміркі!
Я ведаю, што з беларускай мовай
Табе цяжэй знайсці кантакт,
Але ж ты не спрабуй ніколі
Вось гэты верш зрабіць на рускі лад!
Бо тут я думаў пра радзіму,
Яе любоў да нас усіх…
Я думаў, як усё ж магчыма
Табой так захварэць у міг!?
У гэты час, што быў без зносін,
Усю пакрыўджаннасць сваю,
Набраўшы там, раней, з адносін,
Я перажыў і перажыць змагу.
І ўсё ж патрэбна дапамога
Знайсці адказ мне на пытанне:
“Ці хочаш ты каго другога
Сустрэць у час спадкання?”
|